версия для слабовидящих

Республика Беларусь Могилевская область

г.Чаусы, ул.Ивутенко, д.19

28 красавіка прайшоў раённы агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці паміж арганізацыямі і прадпрыемствамі горада і раёна «Вытокі творчасці». Сёння сабраліся прадстаўнікі розных арганізацый і прадпрыемстваў паспаборнічаць за званне лепшага. Тыя, хто добра спявае, чытае вершы, танчыць, спрабавалі сябя на сцэне. 2018 год аб’яўлены Годам малой радзімы, таму кожнае выступленне было звязана з гэтай тэмай.
Дыпломам «За прапаганду беларускай народнай творчасці» была ўзнагарождана Кацярына Елісеенка, ГЛХУ «Чавускі лясгас».
Дыплом III ступені быў уручаны Хрысціне Філіпенка (Аддзел адукацыі, спорту і турызму).
Дыплом II ступені атрымала Марыя Чыкіда (ГЛХУ «Чавускі лясгас»).
Дыпломам I ступені адзначаны Сяргей Танюкевіч з выкананнем аўтарскай песні.