16 сакавіка на базе Чавускага ЦФОР прайшлі спаборніцтвы па розыгрышу Кубка Чавускага раёна па валейболе, прысвечаныя 25-годдзю з дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
У турніры прынялі ўдзел 7 каманд, пры чым не толькі з Чавускага раёна, паспаборнічаць прыехалі магілёўскія выратавальнікі.
Ва ўпартай барацьбе ўладальнікамі Кубка Чавускага раёна па валейболе стала каманда ДЛГУ «Чавускі лясгас», на другім жа месцы размясцілася каманда Чавускага РАНС, трэцімі сталі прадстаўнікі аддзела па адукацыі Чавускага райвыканкама.

Забронировать дом охотника