У мэтах арганізацыі ўзмоцненага рэжыму аховы лясоў ад пажараў з 26 красавіка 2019 г. работнікамі лясной аховы ДЛГУ «Чавускі лясгас» арганізавана кругласутачнае дзяжурства.

У выпадку выяўлення ачагоў узгарання грамадзяне могуць паведаміць пра гэта па нумары дзяжурнай службы: 8 (02242) 77387.

Нагадваем, што ў дадзены момант у лясным фондзе ўсталяваўся пераважна IV клас пажарнай небяспекі. У сувязі з гэтым, у Беларусі масава ўводзяцца забароны на наведванне лясоў. Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь заклікае грамадзян з разуменнем паставіцца да часовай меры. Як толькі сітуацыя ў лясным фондзе стабілізуецца, забароны будуць знятыя.