20 красавіка ў Чавусах адбылася ўрачыстая закладка «Сквера сямейных дрэваў». 25 сем’яў Чавускага раёна, у ліку якіх шматдзетныя сем’і, сем’і ветэранаў працы, сям’і прадстаўнікоў Моладзевага парламента і дэпутацкага корпуса, актывістаў таварыстваў.

У многіх сем’ях, запрошаных у гэты дзень на святочную імпрэзу, дзеці дамагаюцца поспехаў у спорце, алімпіядным руху, творчых конкурсах. У гэтым заслуга бацькоў, якія выхоўваюць годнае пакаленне і прышчапляюць ім слушныя каштоўнасці.

Бацькі і прадстаўнікі малодшага пакалення сем’яў, прыкладам, у сям’і Дыкаловых у гэтай імпрэзе бралі ўдзел прадстаўнікі трох пакаленняў, з задавальненнем бралі ўдзел у пасадцы памятных дрэваў і з гонарам прымацоўвалі да флянсаў таблічкі са сваімі прозвішчамі.

Самаму старэйшаму ўдзельніку імпрэзы Васілю Нічыпаравічу Клімаву 82 гады, а самай маленькай — Насценьцы Концавенко ўсяго 6 месяцаў. Такім чынам, можна з упэўненасцю сказаць, што гэта ініцыятыва з’яднала ўсе пакаленні жыхароў нашага раёна. І не толькі. У імпрэзе ўзялі ўдзел нашы канадскія сябры з Броквилля, прадстаўнікі таварыства «Канадская дапамога ахвярам Чарнобыля» Дэйв Шо і Эрык Макензі.

Як сказаў старшыня Чавускага райвыканкама Сяргей Драздоўскі, гэты сквер будзе цешыць жыхароў нашага горада ў будучыні і напамінаць пра памятныя падзеі ў сем’ях, якія гэтыя дрэвы пасадзілі. Сяргей Аляксандравіч прапанаваў увесці ў раёне добрую традыцыю: маладым у гонар шлюбу высаджваць свае дрэвы тут, папаўняючы сквер і павялічваючы лік шчаслівых сем’яў.

Старшыня раённай Рады дэпутатаў Анатоль Матюлин падкрэсліў, што ў нас, беларусаў, у адрозненне ад многіх народаў свету, што пакутуюць ад нястачы прыродных зон у гарадах, есці магчымасць рабіць наш горад харашэй і чысцей на вялікіх пляцах. Сямейныя дрэвы дапамогуць прывучаць да працы дзяцей, будуць расці разам з імі. А, калі малады чалавек стане сталым, па нашай славянскай традыцыі яму застанецца пабудаваць хату і працягнуць свой род.

У гэты дзень у пасадцы дрэваў узялі ўдзел і чальцы Чавускага райвыканкама: намеснікі старшыні Таццяна Радiвiлiна, Віталь Хомчанка, начальнік Чавускага РАУС Вадзім Ермачэнка, першы сакратар РК ОО «БРСМ» Надзея Подолякина, начальнік фінансавага аддзела Ірына Кавалёва, начальнік аддзела ідэалагічнай працы і па справах моладзі Юлія Гаранинова, кіраўнік спраў райвыканкама Аляксандр Леўшуноў.

Новы сквер з прыбранай аркай над уваходам, дзе з гэтага часу будуць расці сямейныя дрэвы з яркімі таблічкамі, неўзабаве стане адным з любых месцаў адпачынку жыхароў Чавусаў.